Аўтапрабег у гонар Дня Перамогі арганізуюць у Бабруйску 9 мая. Ужо не першы год дзясяткі жыхароў горада на Бярэзіне адзначаюць свята за рулём тэматычна аформленых аўтамабіляў.
Стартуе аўтапрабег на задняй паркоўцы «Бабруйск-Арэны» (вул. Апермана). Далей калона пройдзе ад вуліцы Карбышава да «Кургана Славы» ў в. Сычкава. Тут бабруйчане разгорнуць самы вялікі сцяг Беларусі ў Магілёўскай вобласці, ускладуць кветкі да мемарыяльнага комплексу, запусцяць у неба паветраныя шары. Пасля калона адправіцца ў горад і даедзе да помніка воінам-вызваліцелям.
Акрамя таго, сярод удзельнікаў аўтапрабегу правядуць конкурс. Афармленне будуць ацэньваць у дзвюх намінацыях: «Савецкая» (удзельнічаюць машыны савецкай эпохі) і «Сучасная» (спаборнічаюць аўто 1990-2019 гг.). Пераможцаў спаборніцтва чакаюць прызы ад арганізатараў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне