За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі, развіццё сельскагаспадарчай, будаўнічай галін, прамысловасці, журналістыкі і нацыянальнага тэлебачання, значныя дасягненні ў сферах адукацыі, культуры, мастацтва і спорту прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ № 163 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Так, медалём «За дасягненне ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» узнагароджаны кіроўцы пажарна-аварыйнай часткі № 1 Клімавіцкага РАНС Андрэй Рымараў і Юрый Чарноў.
Медалём «За працоўныя заслугі» ўдастоены начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Маймусаў і дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Аляксандр Шайтараў.
Медалём Францыска Скарыны адзначана галоўны рэдактар КІУП «Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці”» Святлана Шутава.
Акрамя таго, падзякі Прэзідэнта ўдастоены старшыня Асіповіцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Юрый Корбан за шматгадовую плённую дзейнасць па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у працы па сацыяльнай абароне воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
02.05.2024 - 13:30
«Героям пераможнага мая!» МК «Батальён міліцыі» арганізуе інтэрактыўныя лакацыі 3 мая
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне