RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прэміямі Федэрацыі прафсаюзаў у галіне працы адзначаны ААТ «Папяровая фабрыка “Спартак”» і ААТ «Стужка»

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў уручыла прэміі ў галіне працы.

Узнагарод удастоены прадстаўнікі і калектывы найбуйнейшых прадпрыемстваў і арганізацый у прамысловай, навуковай, адукацыйнай, сельскагаспадарчай сферах – усяго 14 лаўрэатаў. Сярод іх калектывы РУВП «Граніт», ААТ «Папяровая фабрыка “Спартак”», ВРУП «Мінгаз», Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам», КВУП «Гомельводаканал», ААТ «Стужка», ААТ «ЦУМ Мінск», ААТ «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынгу “Беларуская металургічная кампанія”», гімназіі №33 Мінска.

Сярод лаўрэатаў таксама намеснік старшыні праўлення Бялыніцкага райст Раіса Румянцава.

Прэміі ФПБ з прысваеннем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, дыплома за высокія дасягненні ў працы, а таксама ў творчасці (літаратура, мастацтва, аматарская творчасць і інш.) уручаюцца раз на два гады з 1989 года і ўваходзяць у лік самых прэстыжных прэмій Беларусі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая