Варкшоп «Думаем аб будучым горада» адбудзецца 18 мая ў магілёўскім музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вуліца Ленінская, 37). Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
На мерапрыемства запрошаны эксперты розных галін. Задача сустрэчы – выпрацоўка ідэй развіцця горада. «Разам з прафесіяналамі мы абмяркуем камфортныя месцы адпачынку, перазагрузку гарадскіх прастор, развіццё творчасці і мастацтва, стрыт-арт, паркі і скверы, – адзначылі суразмоўцы. – Вынікам генерацыі ідэй павінен стаць пералік мерапрыемстваў і праектаў, які дазволіць зрабіць Магілёў утульным, зручным і прывабным для яго жыхароў і турыстаў».
На тэрыторыі музея размесцяць банеры, дзе кожны зможа пакінуць свае прапановы і пажаданні роднаму гораду.
Пачатак мерапрыемства – 13.00. Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі. Па ўсіх пытаннях звяртацца на электронны адрас: cgimogilev@gmail.com.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 16:54
У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы
26.09.2025 - 12:34
Стала вядома, у якія даты ў 2026 годзе ў Беларусі пройдзе ЦТ
26.09.2025 - 09:30
25.09.2025 - 10:22