Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст-2019» плануецца правесці ў Мсціславе 2-3 жніўня. Пра гэта паведаміў метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай і культурна-масавай работы РЦКіНТ Анатоль Вольскі.
Паводле слоў суразмоўцы, падрыхтоўка да свята ўжо стартавала. Перад культработнікамі стаіць задача прыўнесці ў фестываль нешта новае і незвычайнае.
«У мінулым годзе вялікую папулярнасць на свяце набылі гістарычныя квэст-гульні, – адзначыў Анатоль Вольскі. – Таму на гэты раз мы прыдумаем яшчэ больш захапляльныя гульні, якія будуць цікавыя і дзецям, і дарослым. Адной з разыначак фестывалю стане конкурс па падрыхтоўцы сярэднявечных напояў, у якім прымуць удзел усе жадаючыя. Канкурсанты павінны будуць прадставіць напоі, вырабленыя па старадаўніх рэцэптах: віны, збітні, розныя травяныя чаі».
Акрамя гэтага, РЦКіНТ рыхтуе дэбют музычнага калектыву, які прадставіць старадаўнія нумары ў сярэднявечным стылі, дасць гасцям свята майстар-класы старадаўняга танца і песні.
Зараз вядуцца перамовы з гістарычнымі гульнявымі клубамі. Ужо пацвердзіў свой удзел Хіславіцкі рыцарскі клуб. Чакае гасцей і якасная беларуская музыка. Яе мы пачуем ад вядомага гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса». Таксама накіравана запрашэнне прадстаўнікам Літоўскай асацыяцыі барбекю.
Па матэрыяле mstlife.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 16:42
26.09.2025 - 14:30
Фестываль анімацыі ў Магілёве. AI-анімацыі і новыя ўдзельнікі з усяго свету (відэа)
26.09.2025 - 09:39
«Анімаёўка-2025»: сустрэча з рэжысёрам-аніматарам Рымам Шарафутдзінавым прайшла ў Магілёве
26.09.2025 - 09:15
25.09.2025 - 19:32