Выстава «Крок да нажніц» адкрыецца сёння ў Магілёве. Экспазіцыя, якую сабраў Дзмітрый Сурскі, размесціцца ў музеі этнаграфіі, паведамілі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава.
«Хто больш за ўсё ведае пра нажніцы? Чалавек, які іх праектаваў, – адзначылі суразмоўцы. – Дзмітрый Сурскі распрацаваў 12 прамысловых узораў нажніц падчас працы ў беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі. І сабраў калекцыю больш за 300 нажніц».
У экспазіцыі будуць прадстаўлены не толькі класічныя вобразы прадмета, але і тыя, якімі рэжуць тарты, друкарскія гранкі, рыбу, метал і інш. «Нажніцы могуць сумяшчаць у сябе некалькі функцый: рэзаць і прыляпляць, выступаць у якасці абцугоў, малатка, быць адначасова нажніцамі і пінцэтам, рэзаць фігурна. Яны могуць быць шарнірнымі, спружыннымі і ролікавымі, з трыма, васьмю і нават васямнаццаццю лёзамі. У калекцыі ёсць экспанаты з адным, двума і чатырма кольцамі, удакладнілі ў музеі. – Прыходзьце, паглядзіце і здзівіцеся разнастайнасці прадмета, з якім мы сутыкаемся штодня».
Выстава будзе працаваць да 9 ліпеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»