У Магілёве часова перакрыюць рух транспарту ў раёне ГЦ «Е-Сіці». Адпаведнае рашэнне прынята ў сувязі з правядзеннем рэпетыцыі тэатралізаванага канцэрта, прысвечанага 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамілі ў гарвыканкаме.
ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама перакрые рух транспартных сродкаў на ўездзе на тэрыторыю, прылеглую да гандлёвага цэнтра «Е-Сіці» (на скрыжаванні бульвара Непакорных і вуліцы Гагарына), на частцы паркоўкі ў раёне ГЦ «Е-Сіці» (з боку ўезду на паркоўку з вуліцы Гагарына):
– з 3 чэрвеня 9.00 да 20.00 7 чэрвеня;
– з 10 чэрвеня 9.00 да 20.00 14 чэрвеня;
– з 9.00 17 чэрвеня да 20.00 21 чэрвеня;
– з 9.00 24 чэрвеня да 20.00 25 чэрвеня;
– з 26 чэрвеня 9.00 да 23.30 28 чэрвеня.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў загадзя ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 16:54
У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы
26.09.2025 - 12:34
Стала вядома, у якія даты ў 2026 годзе ў Беларусі пройдзе ЦТ
26.09.2025 - 09:30
25.09.2025 - 10:22