Форум Моладзевага савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў «Сацыяльныя гарантыі моладзі. Маладыя спецыялісты» пройдзе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання 14 чэрвеня. Пра гэта расказаў старшыня моладзевага савета Віктар Аўдзюшка.
У межах мерапрыемства будзе разгледжаны шэраг пытанняў, якія тычацца моладзевай палітыкі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прававых аспектаў працаўладкавання маладых спецыялістаў, вопыту работы з моладдзю ў арганізацыях рэгіёна на прыкладзе ААТ «Магілёўхімвалакно» і РУП «Магілёўаблгаз».
Акрамя таго, прысутныя абмяркуюць прадастаўленне сацыяльных гарантый для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама гарантый маладым спецыялістам.
У межах праграмы запланавана знаёмства ўдзельнікаў форума з універсітэтам і кулінарны майстар-клас.
Пачатак мерапрыемства – 10.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 11:19
04.10.2025 - 10:20
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»