У Магілёве пакажуць тры нямыя фільмы Чарлі Чапліна ў суправаджэнні жывой музыкі. Паказ адбудзецца 15 чэрвеня на «Летняй сцэне» музея В. К. Бялыніцкага-Бірулі на Ленінскай вуліцы.
У гэты вечар, прысвечаны 130-годдзю коміка, наведвальнікаў музея чакае музыка і старыя пласцінкі, невялікая мастацкая выстава, лекцыя аб нямым кіно і найлепшых фільмах эпохі. Пры падтрымцы фестывалю «Кінема» магілёўцам пад адкрытым небам пакажуць кароткаметражныя фільмы Чапліна «Імігрант», «У гадзіну ночы», «Дзень заробку».
Музыку напісалі беларускія кампазітары Вольга Падгайская і Віталь Эпаў. Выканае яе сталічны ансамбль Five-storey ensemble: Віталь Дарашук (сапрана саксафон), Вольга Падгайская (фартэпіяна, перкусія, варган), Аляксандр Хумала (бас гітара, перкусія).
Пачатак праграмы – 20.00, кінасеанса – 21.45.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць