Стаўка рэфінансавання з 14 жніўня зніжаецца з 10 да 9,5 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 11,5 да 10,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8,5 да 8,25 працэнта гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 7 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
«У II квартале інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў запаволілася. Ацэнка прыросту спажывецкіх цэн з выключэннем сезоннасці за II квартал паказвае яго зніжэнне ніжэй за мэтавы ўзровень 5 працэнтаў (на працягу папярэдніх трох кварталаў прырост быў вышэйшы за гэты параметр). Прынятыя рашэнні ў галіне працэнтнай палітыкі забяспечваюць захаванне яе нейтральнага характару ва ўмовах прагназуемага запаволення інфляцыйных працэсаў і дасягненне пастаўленай мэты па інфляцыі на 2019 год», - пракаменціравалі ў Нацбанку.
Зніжэнне ставак па крэдыце авернайт і дэпазіце авернайт забяспечыць звужэнне калідора працэнтных ставак па інструментах рэгулявання ліквіднасці банкаў і будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці трансмісійнага механізма грашова-крэдытнай палітыкі.
Далейшыя рашэнні ў галіне ключавых працэнтных ставак Нацыянальнага банка будуць залежаць ад суадносін паміж інфляцыйнымі і дэфляцыйнымі фактарамі.
Наступнае пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 6 лістапада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52