Падчас Еўрапейскага тыдня ранняй дыягностыкі рака галавы і шыі, якая пройдзе 16-20 верасня, можна будзе бясплатна прайсці абследаванне для ранняга выяўлення анкалагічных захворванняў гэтай лакалізацыі ў Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры.
Асаблівую ўвагу на акцыю варта звярнуць людзям, у якіх ёсць выязваўленне слізістых абалонак, ушчыльненні, любыя ўтварэнні ў поласці рота, крывацёчнасць і аднабаковая закладзенасць носа на працягу доўгага часу, асіпласць, гугнявасць, цяжкасці пры дыханні або глытанні. Выклікаць неспакой таксама павінны налёты ў поласці рота, на бакавых паверхнях языка, хранічныя траўмы слізістай ад вострых краёў абламаных зубоў, дрэнна падабраных пратэзаў. Калі хаця б адзін з гэтых сімптомаў захоўваецца 3 тыдні і больш, варта прыйсці на бясплатны прыём анколага, стаматолага, отарыналарынголага ў Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер.
Папярэдні запіс з’яўляецца абавязковым, падкрэслілі ва ўстанове аховы здароўя. Ён праходзіць да 13 верасня з 9.00 да 18.00 па тэлефонах: А1 +375 29 328 50 00, МТС +375 33 328 50 00, Лайф +375 29 628 50 28.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве