Паважаныя жыхары ардэнаноснай Магілёўшчыны!
Мы, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці, звяртаемся да вас, сівых ветэранаў, юных працаўнікоў заводаў і фабрык, кіраўнікоў і спецыялістаў, студэнтаў і навучэнцаў, прадпрымальнікаў і пенсіянераў, усім, каму дарагая наша гісторыя, памяць аб подзвігах продкаў, шматтысячных ахвяр ваеннага ліхалецця са словамі падзякі кіраўніцтву вобласці, гарадоў і раёнаў, усім Вам за вялікі ўклад і клопат аб захаванні гэтай памяці ў мемарыялах, алеях Славы, парках і скверах. Безумоўна, гэтая праца павінна працягвацца і далей.
На тэрыторыі нашай вобласці ёсць асаблівае месца памяці і смутку – вёска Боркі ў Кіраўскім раёне, дзе 15 чэрвеня 1942 года фашысцкія карнікі на працягу аднаго дня знішчылі звыш 2000 мірных жыхароў: старых, жанчын, дзяцей. Гэта самая масавая аднаразовая карная акцыя за час Вялікай Айчыннай вайны.
У 2004, 2008 гадах у в. Боркі пачата будаўніцтва мемарыяла памяці ўсіх спаленых вёсак Магілёўскай вобласці.
Наш святы абавязак – да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне скончыць узвядзенне мемарыяла.
Мы звяртаемся да кіраўнікоў раёнаў і гарадоў, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама ветэранаў і моладзі, студэнтаў і школьнікаў пасільна паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі па зборы сродкаў на гэтыя мэты, праз правядзенне суботнікаў, спонсарскую дапамогу працоўных калектываў, прафсаюзных арганізацый, асабістых ахвяраванняў жыхароў вобласці.
Кожны рубель – гэта ўклад ўдзячных нашчадкаў ва ўшанаванне светлай памяці бязвінна забітых.
Рэквізіты для пералічэння:
р/р BY 92 AKBB 36421290922877100000, код AKBBBY21703
філіял 703 ААБ Беларусбанк.
УНП 701217025
Для ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна» з паметкай «Боркі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.06.2024 - 10:05
17.06.2024 - 09:42
82 гады з дня знішчэння фашыстамі вёскі Боркі, найбуйнейшай беларускай сястры Хатыні
13.06.2024 - 10:36
У Крычаўскім раёне захоўваюць памяць аб трактарыстцы, расстралянай фашыстамі ў гады вайны
08.05.2024 - 13:53
06.05.2024 - 11:24
16.04.2024 - 09:29
Першы, створаны на Магілёўшчыне партызанкай, школьны музей баявой славы