Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» (Шклоў) ажыццявіў першую пастаўку камплектаў каркасна-шчытавых дамоў у Японію. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар канцэрна «Беллеспаперапрам» Ружэна Навіцкая.
Гаворка пакуль ідзе аб двух жылых дамах плошчай 90 і 60 кв. м, а таксама будынку кафэ плошчай 28 кв. м. Як чакаецца, груз даставяць да месца прызначэння да канца кастрычніка. Шэф-мантаж будынкаў правядуць спецыялісты філіяла «Домабудаванне».
Кантракт на пастаўку жылых дамоў быў падпісаны па выніках візіту дэлегацыі японскіх бізнес-кругоў на «Домабудаванне». «Патэнцыйныя заказчыкі пабывалі на прадпрыемстве яшчэ летась. Яны азнаёмілася з тэхналогіяй вытворчасці і якасцю дамоў. Прыступіўшы ў гэтым годзе да рэалізацыі праекта па будаўніцтве базы адпачынку для экалагічнага турызму на востраве Акінава, японская кампанія прыняла рашэнне заказаць дамы з натуральных драўняных матэрыялаў у Беларусі», – расказала Ружэна Навіцкая.
Філіял «Домабудаванне» – беларуская вытворчасць, якая выкарыстоўвае найноўшыя тэхналогіі і абсталяванне вядучых еўрапейскіх вытворцаў для вырабу піламатэрыялаў іглічных парод, вырабаў з драўніны, брусу клеенага, камплектаў каркасна-панэльных (шчытавых) дамоў і дамоў з клеенага брусу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў