Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІ Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці 6 верасня 2020 года, створаны пастановай Савета Міністраў ад 24 кастрычніка 2019 года № 718, паведамляецца на сайце ўрада.
Кіраўніком аргкамітэта прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Магілёўскага аблвыканкама, Бялыніцкага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых крыніц.
Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Ён праводзіцца для папулярызацыі найлепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У 2019 годзе Дзень пісьменства прымаў Слонім.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць