Нізкапавярховыя забудовы ў Беларусі будуць абсталёўваць ліфтамі, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей.
Цяпер гэта патрабаванне не з’яўляецца абавязковым, таму ў будынках да пяці паверхаў (вышынёй не больш за 14 м) не прадугледжаны ліфтавыя шахты. Пасля зацвярджэння будаўнічай нормы «Жылыя будынкі» сітуацыя зменіцца. Пры будаўніцтве і рэканструкцыі дамоў незалежна ад паверхавасці будзе стварацца безбар’ернае асяроддзе. Чакаецца, што новаўвядзенне ўступіць у сілу з 1 сакавіка 2020 года.
«Міністэрства дало даручэнне, каб і вертыкальныя, і гарызантальныя камунікацыі былі забяспечаны безбар’ерным асяроддзем. Каб кожны чалавек, страціўшы здольнасці да перамяшчэння, мог адчуваць сябе камфортна ў сваёй кватэры, сваім пад’ездзе. У прыватнасці, пастаўлена задача, каб у шматкватэрных блакаваных жылых дамах, якія будуюцца для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў або іншых катэгорый грамадзян, былі ліфты», – адзначыла Вольга Верамей.
Дырэктар РУП «Будтэхнорм» Ігар Лішай дадаў, што да зменаў павінны быць гатовы і інфраструктура, і грамадзяне. Пад’ёмны механізм і яго эксплуатацыя патрабуюць дадатковых выдаткаў і рашэнняў. «Перад тым як уносіць гэтую норму, праводзілі шэраг нарад, збіралі прадстаўнікоў Дзяржпрамнагляду, Мінжылкамгаса, спецыялізаваных абслуговых арганізацый. Пытанне будзе вырашацца комплексна», – сказаў ён. У прыклад Ігар Лішай прывёў невялікія населеныя пункты, дзе неабходна забяспечыць абслугоўванне ліфтавай гаспадаркі. «Службы нібыта гатовыя, але паглядзім, што з гэтага атрымаецца ў рэальнасці», – удакладніў ён.
У Беларусі ўказам ад 5 чэрвеня 2019 года № 217 уведзены новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў – будаўнічыя нормы і правілы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.05.2024 - 16:38
За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый
22.04.2024 - 10:15
«Бабруйскаграмаш» правёў выпрабаванне навінкі - культыватара КМП-10
15.04.2024 - 16:22
Першыя ўраджаі таматаў збіраюць у Кіраўскім «Рассвете» (відэа)
15.04.2024 - 09:35