Выстава «Душа жывая акварэлі...» адкрыецца сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Экспазіцыя аб’яднае працы з фондаў музея. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з карцінамі беларускіх мастакоў: Івана Сталярова, Вікенція Ральцэвіча, Фелікса Гумена, Фёдара Кісялёва, Уладзіміра Напрэенкі, Веры Купрыной, Мікалая і Таццяны Арасланавых, Ларысы Журавовіч. Усе палотны раскрываюць разнастайнасць тэхнік акварэльнага жывапісу.
«Акварэль – адзіны від фарбаў, які адрозніваецца асаблівай празрыстасцю, чысцінёй, яркасцю колеру, – адзначылі суразмоўцы. – Дзякуючы акварэлі мастак можа стварыць непаўторны, гарманічны і пачуццёвы вобраз, не звяртаючыся да выразнасці ліній».
Выстава будзе працягвацца да 15 снежня. Уваход на адкрыццё вольны.
Даведкі па тэлефоне: (80222) 31 04 25.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць