З 1 студзеня 2020 года пры прыёме абмежаванага спісу плацяжоў праз аперацыйныя вокны аб’ектаў паштовай сувязі з дапамогай АРІП на карысць вытворцаў паслуг спаганяецца дадатковая плата ў памеры 0,60 рубля за кожны плацёж. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце РУП «Белпошта».
Дадатковая плата не спаганяецца пры ажыццяўленні наступных плацяжоў: удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны (пры прадастаўленні пацвярджальнага дакумента), у бюджэт, на дабрачынныя рахункі, на карысць вытворцаў паслуг за асноўныя і дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі, на карысць РУП «Белтэлекам» за паслугі «тэлефон» і «ТСІС», на карысць РУП «Белпошта».
Пры гэтым пры аплаце паслуг на плацежна-даведачных тэрміналах (банкаўскімі аплатнымі картамі і наяўнымі грашыма) дадатковая плата не спаганяецца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі