RU BY EN 中文
Instagram

Міністэрства аховы здароўя вызначыла парадак выкарыстання сямейнага капіталу на атрыманне медыцынскай дапамогі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне медыцынскай дапамогі. Адпаведная пастанова ведамства №115 ад 9 снежня бягучага года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Аднаразовая дзяржаўная падтрымка можа быць выкарыстана ў поўным аб’ёме або па частках у безнаяўным парадку, у тым ліку датэрмінова на платныя медыцынскія паслугі (незалежна ад даты прызначэння). Неабходнасць у гэтым пацвярджаецца заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя (УКК).

Для заключэння дамовы ў клініку, дзе будзе аказвацца дапамога, трэба прадаставіць копію рашэння (выпіску з рашэння) аб распараджэнні (датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу, прынятага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, заключэнне УКК (пры датэрміновым выкарыстанні) і іншыя дакументы.

Затым грамадзяне павінны звярнуцца з пакетам дакументаў у падраздзяленні Беларусбанка, якія ажыццяўляюць аперацыі па ўкладах «Сямейны капітал». Банк у сваю чаргу пералічыць грошы на рахунак медустановы. Нявыкарыстаныя сродкі вяртаюцца на працягу трох рабочых дзён з моманту выканання работ.

Страціўшымі сілу прызнаюцца пастановы Міністэрства аховы здароўя ад 6 сакавіка 2015 года №24 «Аб некаторых пытаннях аказання арганізацыямі аховы здароўя платных медыцынскіх паслуг, што атрымліваюцца членам (членамi) сям’і пры датэрміновым выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу» і ад 28 красавіка 2015 года №62 «Аб некаторых пытаннях выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне паслуг у сферы аховы здароўя».

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая