На бягучы момант выпадкаў каранавіруса на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не выяўлена, як паведаміла намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Булай. Пад наглядам знаходзіцца 110 чалавек, у стацыянарах – 23. Усяго з эпідэмічна небяспечных краін прыбыло ў Магілёўскую вобласць 235 чалавек.
Эпідэміёлагі нагадваюць аб неабходнасці строга выконваць меры прафілактыкі. У тым ліку не забываць аб правілах асабістай гігіены (старанна і часта мыць рукі, пры немагчымасці – карыстацца антысептыкам для рук, не дакранацца да твару і да т.п.), аб рэспіраторным этыкеце. Па магчымасці абмежаваць месцы масавага збору людзей. Пры з’яўленні прыкмет ВРВІ абавязкова звяртацца да ўрача. Пры з’яўленні сімптомаў інфекцыйнага захворвання неабходна выклікаць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі і папярэдзіць аб прыбыцці з краіны, небяспечнай па каранавіруснай інфекцыі.
Аддзел грамадскага здароўя аблЦГЭіАЗ распрацаваў улётку, якая нагадвае, што рабіць, калі вы вярнуліся з краін, у якіх рэгістраваліся выпадкі інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве