Арганізацыйны камітэт і журы конкурсу «На самае лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2019 год» вызначылі яго пераможцаў і лаўрэатаў, інфармуе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. У іх ліку –прадстаўнікі Магілёўшчыны.
У намінацыі «Арганізацыя года» сярод генпадрадных арганізацый да 300 чалавек: дыплом лаўрэата прысуджаны Касцюковіцкай ПМК № 260. У катэгорыі «Кіраўнік года» сярод генпадрадных арганізацый звыш 300 чалавек ганаровага дыплома пераможцы ўдастоены генеральны дырэктар ПУВП «Праметэй» (г. Горкі) Анатоль Федаровіч. Дыпломы лаўрэатаў конкурсу ў намінацыі «Кіраўнік года» сярод генпадрадных арганізацый звыш 300 чалавек прысуджаны генеральнаму дырэктару ААТ «Будтрэст № 12» (г. Магілёў) Дзмітрыю Марозаву і дырэктару Бялыніцкай ПМК № 241 Уладзіміру Раманенку.
У катэгорыі «Аб’ект года» ганаровым дыпломам пераможцы сярод праектных арганізацый адзначана ААТ «Інстытут “Магілёўграмадзянпраект”» за праектаванне СШ № 9 у раёне Казіміраўка г. Магілёва з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Сярод генпадрадных арганізацый звыш 300 чалавек дыплом лаўрэата прысуджаны Магілёўскаму домабудаўнічаму камбінату (шматкватэрны жылы дом у мікрараёне Сонечны г. Магілёва з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі), а сярод праектных арганізацый – прадпрыемству «Бабруйскпраект» (рэканструкцыя каналізацыйнага калектара № 3 у Бабруйску).
У намінацыі «Прадукт года» дыплом лаўрэата конкурсу сярод арганізацый прамысловасці будматэрыялаў звыш 300 чалавек прысуджаны ААТ «Крычаўцэментнашыфер»за портландцэмент ЦЕМ I 42,5Н. Акрамя таго, у катэгорыі «Развіццё рэгіёнаў малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў»ганаровага дыплома пераможцы сярод арганізацый удастоена УКБ г. Бабруйска за рэканструкцыю будынка кінатэатра «Арыён» пад Цэнтр культуры і вольнага часу ў г. Глуску.
Сярод устаноў адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў для будаўнічай галіны, у намінацыі «Арганізацыя года» адзначаны дыпломам лаўрэата архітэктурна-будаўнічы каледж БРУ (г. Магілёў), і ў катэгорыі «Кіраўнік года» – дырэктар дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 9 г. Магілёва імя А. П. Старавойтава Міхаіл Сасонка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі