Тры раёны Магілёўскай вобласці завяршылі ўборку збожжавых, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Завяршылі ўборку Глускі, Кіраўскі, Асіповіцкі раёны. На фінішнай прамой – аграрыі Бабруйскага, Быхаўскага, Касцюковіцкага раёнаў.
Паводле даных на раніцу 25 жніўня, у вобласці прыбралі 87,6% плошчаў або 275,7 тыс. га збожжавых. Сярэдняя ўраджайнасць –34,4 ц/га, што на 7,4 ц/га вышэй, чым у мінулым годзе. У Кіраўскага, Круглянскага, Шклоўскага раёнаў ураджайнасць вышэйшая за 40 ц/га.
Усяго ў рэгіёне намалацілі 947,5 тыс. т збожжа. «На дадзены момант аб’ём намалочанага збожжа на 187,4 тыс. т перавышае паказчык уборачнай кампаніі2019 года на гэтую ж дату», – адзначылі ў камітэце. Працы працягваюцца, засекі папаўняюцца.
Як удакладнілі суразмоўцы, з-за позняй вясны крыху зрушыўся пачатак уборачнай. Калі ў 2019-м вывелі камбайны ў поле ў канцы чэрвеня, то ў гэтым годзе – у сярэдзіне ліпеня. Але пагодныя ўмовы спрыяюць аператыўным работам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 10:48
29.04.2024 - 13:41
Айчыннымі гатункамі на Магілёўшчыне засеяна 96 працэнтаў пасеваў збожжавых культур
26.04.2024 - 14:58
«Чарнобыльскі ўдар з'яднаў беларусаў». Памяць ахвяр аварыі на ЧАЭС ушанавалі ў Слаўгарадзе
25.04.2024 - 12:13
Аляксандр Лукашэнка: асноўную рэальную рызыку для Беларусі стварае гарачая кропка ва Украіне