З сярэдзіны лістапада 2020 г. функцыянуе афіцыйны публічны тэлеграм-канал Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь «Бяспека і якасць» (@gosstandartby).
Аснову напаўнення тэлеграм-канала складае інфармацыя з улікам пастаяннай актуалізацыі з «Рэестра небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абароту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Адзначаная інфармацыя распаўсюджваецца з мэтай выключэння пападання ў гандаль і да пакупнікоў небяспечнай і забароненай прадукцыі.
Знайсці телеграм-канал можна па спасылцы: t.me/gosstandartby, а таксама набраўшы ў пошукавым радку месенджара Telegram словы «бяспека і якасць» або назву «gosstandartby».
Паведамленні на канале абазначаюцца тэматычнымі хештэгамі (#), што палягчае ў выпадку неабходнасці пошук патрэбнай інфармацыі. Напрыклад, калі вас цікавяць паведамленні толькі аб прадуктах харчавання, неабходна ўсяго толькі націснуць ў замацаваным або апублікаваным паведамленні #прадукты_харчавання. І ўся інфармацыя, апублікаваная па дадзенай тэме, гатовая да прагляду.
Таксама на канале можна пазнаёміцца з найбольш важнымі для спажыўцоў патрабаваннямі тэхнічных рэгламентаў і стандартаў, экспертнымі думкамі, зазірнуць «за кулісы» доследных лабараторый, даведацца, дзе і як выпрабоўваюць тавары і як не даць сябе падмануць. У далейшым кантэнт будзе пашырацца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі