RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Br18,4 млн. дадаткова ўнеслі ў бюджэт плацельшчыкі Магілёўскай вобласці па выніках камеральнага кантролю за 2020 год

Br18,4 млн. дадаткова ўнеслі ў бюджэт плацельшчыкі Магілёўскай вобласці па выніках камеральнага кантролю за 2020 год. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

«Па выніках працы за студзень–снежань 2020 года падатковымі інспекцыямі Магілёўскай вобласці было накіравана 3 386 апавяшчэнняў на добраахвотную выплату падаткаў, з іх: 2 478 – на адрас арганізацый, 908 – індывідуальным прадпрымальнікам, – расказалі суразмоўцы. – Па выніках выканання накіраваных апавяшчэнняў былі прадстаўлены падатковыя дэкларацыі (разлікі) на добраахвотную выплату падатковых плацяжоў у агульнай суме Br18,4 млн., у тым ліку: арганізацыямі – Br17,3 млн. і Br1,1 млн.– індывідуальнымі прадпрымальнікамі».

Акрамя таго, на Br10,9 млн. зменшана розніца заяўленых да заліку або вяртання з бюджэту сум падатку на дабаўленую вартасць (далей – ПДВ).

Асноўнымі прычынамі карэкціроўкі падатковых абавязацельстваў плацельшчыкамі з’яўляліся заніжэнне падатковай базы па ПДВ, завышэнне памеру падатковых вылікаў па ПДВ, заніжэнне прыбытку да падаткаабкладання і сумы падатку на прыбытак ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг).

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая