RU BY EN 中文
Instagram

Каманда Магілёўскай вобласці пятым разам стала пераможцай каманднага заліку фіналу Усебеларускага кросу на прызы газеты «СБ. Беларусь сегодня»

Фінал Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу на прызы газеты «СБ. Беларусь сегодня» завяршыўся ў Магілёве. Пасля фінішу асабістых забегаў ва ўсіх узроставых катэгорыях вызначыўся і пераможца каманднага заліку –ім пяты раз запар стала каманда Магілёўскай вобласці.

Спаборніцтвы на маляўнічай трасе каля ракі Дубравенка стартавалі забегамі на самай доўгай –пяцікіламетровай–дыстанцыі. Нагадаем, у іх перамогу атрымалі ВольгаНемагай і Вячаслаў Скудны. Прабегі спартсменаў малодшых узростаў аказаліся не менш цікавымі.

У спаборніцтвах юніёрак на дыстанцыі тры кіламетры пераможцай стала Анастасія Палуян, якая захапіла лідарства з першых метраў. Следам за ёй фінішавалі Вікторыя Варанец і Ева Мініч.

– Хоць і лідзіравала, бегчы не было сумна. Адчувала, што саперніцы за спінай, хацела ўцячы як мага далей ад іх. Вядома, прасцей і зручней бегчы, калі ёсць хтосьці наперадзе – за такім спартсменам цягнешся, а вынік часта атрымліваецца лепшы, але сёння было інакш – расказала Анастасія Палуян. – Для мяне было важна перамагчы і прынесці ачкі камандзе. Рада, што ўсё атрымалася.

Аб перамозе сваёй каманды на дыстанцыі думаў і Дзмітрый Савін, які абараніў тытул пераможцы сярод юніёраў:

– Для мяне гэта ўжо не першы старт у сезоне. Траса тут дастаткова цяжкая: справа нават не ў горках, а ў «балоце» пад нагамі. Але мне ўсё спадабалася. Люблю кросы, у мяне атрымліваецца паказваць у іх вынік.

Сярод юнакоў і дзяўчат пераможцамі на дыстанцыі два кіламетры сталі Ягор Рыжкоў і Анастасія Леў, а ў самай малодшай узроставай катэгорыі – сярод спартсменаў 2006–2007 гадоў нараджэння –Аліна Апановіч і Антон Тофаў.

Старшы трэнер нашай нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Андрэй Гардзееў гаворыць: вынікі цяперашняга Усебеларускага кроса нечаканымі не назавеш:

– У прынцыпе, нашы лідары пацвердзілі свой узровень. Чаканай была барацьба паміж Сяргеем Платонавым і Вячаславам Скудным на дыстанцыі пяць кіламетраў. За трэцяе-чацвёртае месца змагаліся Сяргей Краўчэня і Аляксандр Санько – тройка-чацвёрка лідараў досыць прадказальная. Што тычыцца жаночага забегу на пяць кіламетраў, у якім перамагла Вольга Немагай, то ў ім больш ішла тактычная барацьба: першыя два-тры кіламетры дзяўчыны беглі не вельмі хутка. Калі б Таццяна Шабанава павысіла тэмп па дыстанцыі, у яе былі б усе шанцы забраць золата. У юніёраў абышлося без сенсацый: Дзмітрый Савін і Анастасія Палуян сёння – лідары з адрывам. Узровень гэтых двух спартсменаў можна называць Еўрапейскім – яны годна прадстаўляюць краіну на кантынентальных і нават сусветных спаборніцтвах. З юнакоў і малодшых юнакоў я б пакуль не стаў нікога не вылучаць. Але мяне парадавала бескампрамісная барацьба, у якой хлопцы вырывалі перамогі на фінішы. Гэта гаворыць аб характары спартсменаў. Любы з лідараў юнацкіх забегаў можа праявіць сябе ў будучыні – трэба толькі працаваць.

У камандным заліку пераможцай зноў стала каманда Магілёўскай вобласці. Другое месца занялі спартсмены Гродзенскай вобласці, трэцяе – Мінска.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая