У Магілёўскай вобласці ў летні перыяд з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту плануецца аздаравіць каля 44 тыс.дзяцей. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі на пашыраным пасяджэнні, дзе разглядалася пытанне арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі ў 2021 годзе.
Фактычна яна стартуе праз тыдзень. Прыняты адпаведныя рашэнні аблвыканкама і зацверджаны пералік арганізацый для функцыянавання лагераў працы і адпачынку, што павінна арганізаваць бяспечны, змястоўны і актыўны адпачынак дзяцей у летні перыяд.
Па словах Андрэя Заблоцкага, у Магілёўскай вобласці будзе працаваць 16 стацыянарных аздараўленчых лагераў, а таксама 4 – на базе санаторна-курортных арганізацый (санаторый «Сосны» ААТ «Магілёўхімвалакно», «Дубравенка» РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», «Свіслач» Белпрафсаюзкурорт і «Шыннік» ААТ «Белшына»).
На пляцоўках устаноў адукацыі плануецца адкрыць 485 лагераў з дзённым знаходжаннем, у тым ліку 125 лагераў працы і адпачынку.
«Усе падрыхтоўчыя работы павінны быць завершаны да 25 мая і падпісаны акты прыёмкі аздараўленчых лагераў», – падкрэсліў Андрэй Заблоцкі.
Асаблівую ўвагу падчас аздараўленчай кампаніі нададуць прыняццю вычарпальных мер па арганізацыі бяспечных умоў знаходжання дзяцей. Ужо праведзены агляды будынкаў і збудаванняў аздараўленчых лагераў. Праводзіцца навучанне выхавальнікаў, медыцынскага і абслугоўваючага персаналу правілам пажарнай бяспекі, пытанням аховы працы. У найбліжэйшы час будуць распрацаваны планы арганізацыйных і санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджанні ўзнікнення і распаўсюджвання Covid-19.
Андрэй Заблоцкі паведаміў, што з мэтай прапаганды бяспечных і адказных паводзін сярод непаўналетніх 1 чэрвеня стартуе абласная прафілактычная акцыя «Жыццё цудоўнае! Думай! Беражы сябе!». Яна пачнецца з правядзення флэш-мобу «Бяспечнае і актыўнае лета», да якога далучацца ўсе аздараўленчыя лагеры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 10:45
19.04.2024 - 12:38
У Магілёве працягваецца ўзвядзенне новага корпуса гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі
18.04.2024 - 09:00
Хуткасць абслугоўвання, камфорт пацыентаў. Аўтабаза аховы здароўя аптымізавана ў Магілёве
10.04.2024 - 15:25
У Магілёўскай вобласці ўпершыню правялі адзіны дзень цяжарных
08.04.2024 - 12:13