Учора, 30 мая, у Пінску падвялі вынікі 13-й Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў аховы здароўя. Першае месца заняла Магілёўская вобласць. Другое – у Віцебскай, трэцяе – у Гомельскай абласцей. Пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.

Нагадаем, восем каманд з усіх рэгіёнаў рэспублікі (а гэта каля чатырохсот работнікаў галіны аховы здароўя) на працягу трох дзён змагаліся ў 10 спартыўных дысцыплінах: лёгкай атлетыцы, більярдавым спорце, валейболе (мужчынскім, жаночым), дартсе, міні-футболе. Мерапрыемства праходзіць кожныя два гады і асноўная яго мэта–папулярызацыя здаровага ладу жыцця. На цырымоніі закрыцця старшыня Рэспубліканскага камітэта БПРЗ Вячаслаў Шыла адзначыў:
– У няпростых умовах пандэміі спартсмены, якія прадстаўляюць установы аховы здароўя, прадэманстравалі свае найлепшыя вынікі. Наперадзе міжгаліновая спартакіяда ФПБ, у якой каманда БПРЗ абавязкова прыме ўдзел, а значыць, трэба актыўна трэніравацца, каб годна выступіць.
Старшыня БПРЗ выказаў удзячнасць прымаючаму боку–пінскаму гарвыканкаму і Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, – а таксама спецыялістам Рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза за высокую арганізацыю мерапрыемства. Заўзятарам – за іх актыўную падтрымку.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ
24.10.2025 - 12:42