У Магілёве прайшло адкрытае першынство БФСТ «Дынама» па цяжкай атлетыцы на прызы старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з Магілёўскай, Гомельскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей(а гэта больш за 100 юнакоў і дзяўчат 2003 года нараджэння і маладзейшыя).
Маладыя спартсмены спаборнічалі па двух практыкаваннях у праграме дваябор’я (рывок і штуршок класічны дзвюма рукамі). Асабістыя месцы вызначыліся ў кожнай вагавой катэгорыі.
З вялікай перавагай перамогу ў камандным першынстве атрымала каманда Магілёўскай СДЮШАР БФСТ «Дынама».
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця в. а. начальніка Магілёўскай мытні Ігар Ціхенка павіншаваў спартсменаў з пачаткам спаборніцтваў, пажадаў упэўнена рухацца наперад да дасягнення новых спартыўных вышынь.
«Ваш від спорту – цяжкая праца, у якой неабходна цярпенне, сіла волі, нечалавечыя намаганні і пастаянная барацьба, барацьба са штангай, – адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі цяжкаатлетычны саюз», начальнік аддзела мытні Дзмітрый Ерамейчык. – Ад Магілёўскай мытні і Беларускага цяжкаатлетычнага саюза жадаю Вам ніколі не здавацца».
Пераможцы спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і сувенірамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13