Наймацнейшыя велагоншчыкі Беларусі з’едуцца на 52-і традыцыйны мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскага па веласіпедным спорце на шашы. Спаборніцтвы пройдуць 4–6 чэрвеня ў аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна.
Штогадовыя спаборніцтвы збяруць спартсменаў з усіх абласцей і горада Мінска.
Традыцыйны мемарыял па веласіпедным спорце на шашы праводзіцца з мэтай ушанавання памяці Кірыла Арлоўскага, папулярызацыі і развіцця веласіпеднага спорту, павышэння ўзроўню спартыўнага майстэрства, прапаганды здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.
Кірыл Пракопавіч Арлоўскі нарадзіўся ў вёсцы Мышкавічы. Кіраўнік партызанскага дыверсійнага атрада ў Польшчы, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі, савецкі разведчык у Кітаі, кіраўнік партызанскага атрада падчас Вялікай Айчыннай вайны. Страціўшы абедзве рукі, ён не ўпаў духам і ўзначаліў у 1945 годзе калгас «Рассвет» Кіраўскага раёна, які першым у СССР атрымаў чысты прыбытак у мільён рублёў. Акрамя дзвюх Залатых зорак Героя, быў удастоены пяці ордэнаў Леніна, двух ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і шматлікіх медалёў. Яго імем названы калгас «Рассвет», Магілёўскі дзяржаўны агралесатэхнічны каледж, школа ў Кіраўску, вуліцы ў Магілёве, Бабруйску, Клецку. У цэнтры Мышкавічаў усталяваны бюст, ля падножжа якога два сімвалы чалавечага лёсу Арлоўскага–вінтоўка і плуг.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06