«Золата» і два «серабра» заваявалі спартсмены Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту на мінулым у польскім горадзе Познань першынстве Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў, юніёрак і моладзі да 23-х гадоў.
Залаты медаль паклаў у скарбонку беларускай вяслярнай дружыны Аляксандр Зубок, які хутчэй за ўсіх пераадолеў у каноэ-адзіночцы 200-метровую дыстанцыю, а Віталь Асецкі заваяваў два сярэбраныя медалі ў каноэ-двойцы на дыстанцыях 1000 і 500 метраў.
Мінулае еўрапейскае першынство стала добрай «праверкай боем» для вяслярных гонак на чэмпіянаце свету, які адбудзецца ў жніўні ў Славакіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ