Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў дэкрэт №3 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Цяпер утрыманне вонкавай рэкламы, у тым ліку размешчанай на білбордах і транспарце, неабходна будзе ўзгадняць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Парадак ўзгаднення будзе вызначаць Савет Міністраў.
Гэтыя меры дазволяць папярэдзіць выпадкі размяшчэння недакладнай або неэтычнай рэкламы.
Прадугледжаныя дэкрэтам навацыі не закрануць рэкламы, якая размяшчаецца на аўтамабілях і змяшчае выключна інфармацыю аб таварных знаках і знаках абслугоўвання, перавозках пасажыраў і грузаў, нумары тэлефона дыспетчара таксі, а таксама продажы гэтага аўтамабіля.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.10.2025 - 13:19
18.09.2025 - 11:20
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў новы механізм дзяржпадтрымкі федэрацый і спартыўных клубаў
15.09.2025 - 11:42
11.09.2025 - 15:35
Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі Магілёўскай вобласці