Алімпійскі чэмпіён гульняў XXV алімпіяды па веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Масяйкоў сёння адзначае 50-гадовы юбілей, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў імянінніка і падкрэсліў, што славуты спартсмен змог заявіць пра сябе як пра перспектыўны і таленавіты атлет менавіта ў веславанні на каноэ.
«Пасля завяршэння актыўнай кар’еры вы працягнулі сваю працоўную дзейнасць у якасці трэнера і спартыўнага функцыянера, перадаючы сакрэты прафесійнага майстэрства юным беларусам. Вы сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы, годны прыклад для падрастаючага пакалення», – адзначыў Віктар Лукашэнка.
Ён пажадаў юбіляру моцнага здароўя, дабрабыту, ажыццяўлення ўсіх намечаных планаў і ідэй.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ