Значна павялічыла ў бягучым годзе пастаўкі прадукцыі на экспарт ААТ «Крычаўцэментнашыфер», паведамілі ў беларускай цэментнай кампаніі, куды ўваходзіць прадпрыемства.
За студзень-чэрвень 2021-га яно адгрузіла на экспарт на 19,6% больш прадукцыі, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Сальда знешняга гандлю склала 13,1 мільёна долараў (тэмп росту 114%). Пастаўкі ўласна цэменту выраслі на 15% – да 295,7 тысячы тон.
Усяго, паводле інфармацыі Мінбудархітэктуры, экспарт беларускіх будматэрыялаў за першае паўгоддзе вырас на 20%. Каля 60% прадукцыі пастаўляецца на расійскі рынак, прыкладна 30% – на польскі і ўкраінскі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій
29.08.2025 - 13:39