Рэспубліканскі маштабны аўтапрабег «Сімвал адзінства» з перадачай эстафеты ад адной вобласці да іншай пройдзе з 3 па 14 верасня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Сімвалам эстафеты стане збожжа ўраджаю 2021 года.
Як расказалі арганізатары, мэтай мерапрыемства з’яўляецца аб’яднанне ў рамках Года і Дня народнага адзінства жыхароў сраны, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадзянскай супольнасці.
Старт мерапрыемства будзе дадзены ў Брэсце 3 верасня ад мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
У Магілёўскую вобласць аўтапрабег прыбудзе 9 верасня, перадача эстафеты і ўрачысты мітынг адбудуцца каля 10 гадзін раніцы ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Затым калона рушыць у Круглае, Бялынічы. У Магілёве гасцей будуць чакаць да паловы першага дня.
Далей аўтакалона пройдзе па маршруце Дрыбін, Горкі, Мсціслаў, Крычаў, Клімавічы, Хоцімск, Касцюковічы.
На наступны дзень, 10 верасня, удзельнікі аўтапрабегу пабываюць у Краснаполлі, Чэрыкаве, Чавусах, Слаўгарадзе, Быхаве, Клічаве, Кіраўску, Бабруйску, Асіповічах і Глуску.
Удзельнікі акцыі наведаюць памятныя месцы.
Далучыцца да мерапрыемства могуць усе ахвотныя.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.09.2025 - 17:15
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
26.09.2025 - 16:54
У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы
26.09.2025 - 12:34
Стала вядома, у якія даты ў 2026 годзе ў Беларусі пройдзе ЦТ