У Магілёўскай вобласці ўведзена забарона на гандаль слабаалкагольнымі напоямі і півам на прыпыначных пунктах і ў радыусе 25 м ад іх. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела арганізацыі гандлю і паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алена Куканькова.
«Такая забарона дзейнічала на тэрыторыі Магілёўскай вобласці з 2009 года. Дадзенае рашэнне тады рэгулявалася пастановай Савета Міністраў ад 6 сакавіка 2006 года №317. У адпаведнасці з гэтым дакументам аблвыканкамы вызначалі, у які прамежак часу і дзе будзе дзейнічаць гэта забарона, – адзначыла Алена Куканькова. –Зараз прайшлі змена і абнаўленне прававых актаў. Былі ўнесены змены ў правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў ад 22 ліпеня 2014 года № 703. Гэтыя правілы дапоўнены главой 16, якая вызначае асаблівасці продажу піва і слабаалкагольных напояў з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7%».
У адпаведнасці з названымі дакументамі, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці забаронены продаж піва і слабаалкагольных напояў з выкарыстаннем нестацыянарных гандлёвых аб’ектаў (напрыклад, павільёнаў) і перасоўных гандлёвых аб’ектаў, за выключэннем тых, якія прызначаны для абслугоўвання насельніцтва ў сельскай мясцовасці, размешчаных на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту і ў радыусе 25 м ад іх.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.05.2024 - 20:31
Леанід Мартынюк: наша прамысловасць не стаіць на месцы і мае добрыя тэмпы нават у цяперашніх умовах
25.04.2024 - 16:38
За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый
22.04.2024 - 10:15
«Бабруйскаграмаш» правёў выпрабаванне навінкі - культыватара КМП-10
15.04.2024 - 16:22
Першыя ўраджаі таматаў збіраюць у Кіраўскім «Рассвете» (відэа)
15.04.2024 - 09:35