Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указ № 383, якім уносяцца змяненні ва ўказ «Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку» ад 11 жніўня 2005 года № 366. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Для павелічэння аб’ёмаў продажаў шматлікія вытворцы прадастаўляюць аптэчным сеткам фінансавыя і таварныя зніжкі, памер якіх у цяперашні час не ўлічваецца пры фарміраванні кошту. Пасля ўступлення змяненняў у сілу аптовыя і гандлёвыя надбаўкі будуць прымяняцца да адпускных цэн арганізацый-вытворцаў (кантрактных цэнах імпарцёраў), паменшаных на велічыню такіх зніжак.
Акрамя таго, для забеспячэння адзіных падыходаў да цэнаўтварэння недзяржаўным аптэчным сеткам па аналогіі з дзяржаўнымі прадастаўлена права сумаваць аптовую і гандлёвую надбаўкі пры фарміраванні рознічных цэн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі
05.08.2025 - 09:56