Кветкі сонца, як яшчэ называюць сланечнікі, цалкам камфортна сябе адчуваюць у не самых цёплых краях. У Мсціслаўскім раёне свой бізнес вядзе расійская кампанія, якая палічыла алейную культуру выдатным прыбыткам. На 400 гектарах апрацоўваюць сланечнік гатунку «Піянер».
З аднаго гектара атрымліваюць 2,5 тыс. т семак. Неўзабаве гэтыя чорныя горы ператворацца ў літры расліннага алею. Прама з зернятока яны адправяцца на айчынны завод. Усяго за пару гадоў працы прадпрыемства асвоіла 5 тыс. га зямлі.
А ў гаспадарцы «Мсціслаўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне» па інавацыйнай тэхналогіі прыбіраюць кукурузу: у ход ідуць толькі катахі. Такі спосаб нарыхтоўкі стаў магчымым дзякуючы адмысловаму адаптару, які «пажаніў» кукурузную жняярку і камбайн КВК-800. За лічаныя секунды кукурузныя джунглі ператвараюцца ў адборны корм для жывёл. У выніку атрымліваецца зернястрыжневая маса, без лістоты і сцёблаў, здольная павысіць прадукцыйнасць малака на прадпрыемстве ўдвая.
Восеньскія працы ў полі – гэта цэлы комплекс абавязковых мерапрыемстваў, ад правядзення якіх залежыць паспяховасць атрымання будучага ўраджаю. У сціслыя тэрміны стаяла задача завяршыць сяўбу азімых збожжавых. Больш за тыдзень нябесная канцылярыя не дазваляла аграрыям выйсці ў поле, і, як толькі прыйшлі пагодлівыя дні, механізатары нагналі адставанне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій
29.08.2025 - 13:39