На сцэне Палаца культуры вобласці 2 снежня пройдзе канцэрт-прысвячэнне спявачцы Алене Мацярынка, якая больш за 25 гадоў праслаўляла культуру і мастацтва Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
«Яе творчасць і голас застануцца ў памяці ўдзячнага гледача і ўсіх тых, хто працаваў з ёй на адной сцэне, хто яе паважаў і любіў», – адзначылі суразмоўцы.
У канцэрце прымуць удзел: народная артыстка Беларусі, салістка Вялікага тэатра Беларусі Ніна Шарубіна, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валянціна Кандрацьева, а таксама артысты Магілёўскай абласной філармоніі, Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, Палаца культуры вобласці.
Канцэрт пройдзе ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова Магілёўскай абласной філармоніі.
Пачатак: 18.30.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 09:55
Фестываль творчасці Саюзнай дзяржавы для людзей з інваліднасцю пройдзе ў Магілёве 23-26 верасня
15.09.2025 - 11:54
Білеты на фестывальныя мерапрыемствы «Анімаёўка-2025» ужо ў продажы