Доля энергіі ад аднаўляльных крыніц у агульным энергетычным катле Магілёўскай вобласці складае 13%. Гэтага паказчыка ўдалося дасягнуць дзякуючы дзяржаўнай праграме па энергазберажэнні. Да прыкладу, за апошнія 5 гадоў у рэгіёне колькасць ветраэнергетычных установак і сонечных модульных станцый павялічылася ў два разы.
Велізарных памераў вятрак бачны з любой кропкі Мсціслаўскага раёна. Яго вышыня 142 метры, гэта прыкладна як вышынны дом на 50 паверхаў. Для самай вялікай у краіне ўстаноўкі інвестар палічыў гэта месца самым перспектыўным: мясцовасць узгорыстая, са шляхамі пералётных птушак не перасякаецца. Акрамя таго, чым вышэйшы вятрак, тым вялікія патокі паветра ён ўлоўлівае. А значыць энергіі ад ветру ў разы больш.
Недалёка ад ветрака-гіганта ў суседняй вёсцы працуе сонечная модульная станцыя таго ж інвестара. Амаль 5 тысяч панэляў на 4 гектарах чэрпаюць энергію сонца, каб потым таксама аддаць яе ў энергетычную сістэму краіны. Падобных установак па ўсёй вобласці размешчана 22.
Спіс аднаўляльных крыніц энергіі, якія дзейнічаюць на Магілёўшчыне, сёння далёка не бедны. Энергію ад прыроды мы атрымліваем з дапамогай ветракоў, сонечных станцый, гідраэлектрастанцый і біягазавых установак. Амаль 10 гадоў у Кіраўскім раёне дзейнічае самая вялікая і магутная біягазавая ўстаноўка ў краіне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў