Канікулы – самы доўгачаканы час для дзяцей, і адначасова галаўны боль для бацькоў. Як зацікавіць школьнікаў не проста сядзець у тэлефоне, а правесці гэты час з карысцю? Цэнтр бяспекі жыццядзейнасці прапануе адказ на гэтае пытанне – дыстанцыйны конкурс па АБЖ «Бяспека-online 4.0». У ім можа прыняць удзел любы школьнік незалежна ад узросту і месца пражывання. Усё, што трэба для ўдзелу – тэлефон або камп’ютар з выхадам у інтэрнэт.
Конкурс будзе праводзіцца ў два этапы з 31 кастрычніка па 7 лістапада падчас школьных канікул. У першым этапе ўдзельнікі адкажуць на 15 пытанняў па АБЖ і, калі справяцца з імі на 100%, пераходзяць у другі тур, дзе будуць самастойна шукаць адказы на 5 пытанняў інтэрнэт-пошуку.
Усе падрабязнасці можна даведацца на старонцы Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС (http://112.by/mogilev) і ў групе «МНС Магілёўскай вобласці» УКантакце (http://vk.com/m4smogilev).
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.09.2025 - 17:15
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
29.09.2025 - 13:21
35 гадоў на вяршыні: як Магілёўскі абласны ліцэй №1 задае стандарты якасці адукацыі
29.09.2025 - 12:49
26.09.2025 - 16:54
У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы