ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» плануе павялічыць пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі ў Латвію. Такое рашэнне было агучана падчас рабочага візіту на прадпрыемства дырэктара кампаніі SIA Balttehnika Ігара Зіміна, паведамілі ў прэс-службе «Бабруйскаграмаш».
Дадзеная кампанія з’яўляецца афіцыйным дылерскім і сэрвісным цэнтрам холдынга ў Латвійскай Рэспубліцы.
Падчас рабочага візіту прадстаўнік латвійскай кампаніі азнаёміўся з выставачнай экспазіцыяй холдынга, дзе былі прадстаўлены навінкі сельскагаспадарчай тэхнікі. Таксама пазнаёміўся з ходам мадэрнізацыі вытворчасці. Ігар Зімін адзначыў наяўнасць шырокай лінейкі тэхнікі, сертыфікаванай у адпаведнасці з патрабаваннямі ЕС.
«Падчас перагавораў бакі падвялі вынікі супрацоўніцтва за мінулы перыяд 2021 года, вызначылі напрамкі работы па павелічэнні і пашырэнні наменклатуры будучых паставак, а таксама прыйшлі да дамоўленасці аб працягу сумеснай працы па сертыфікацыі сельскагаспадарчай тэхнікі холдынга «Бабруйскаграмаш» у адпаведнасці са стандартамі ЕС», – падкрэслілі ў прэс-службе.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Прадпрыемства працуе на рынку сельскагаспадарчай тэхнікі з 1974 года. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў. На сённяшні дзень тэхніка холдынга пастаўляецца больш чым у 50 краін свету.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52