З 1 студзеня 2022 года памер месячнай мінімальнай заработнай платы складзе Br457. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2021 года № 721, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
На бягучы год месячная мінімальная заработная плата ў Беларусі была ўстаноўлена ў памеры Br400 (зацверджана пастановай урада ад 21 снежня 2020 года № 740). З улікам індэксацыі памер МЗП вырас да Br418,14.
Новы нарматыў мінімальнага ўзроўню аплаты працы быў раней ухвалены на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, паколькі з 15 лістапада змяніўся парадак устанаўлення гэтага нарматыву. Перш ён зацвярджаўся ўрадам у прывязцы да мінімальнага спажывецкага бюджэту. Зараз памер месячнай МЗП павінен складаць не менш за 30% ад прагнознага значэння намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы па рэспубліцы, вызначанага ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52