RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Лічбавыя рашэнні ў сферах прамысловасці, транспарту і будаўніцтва разглядаюць на форуме #GBCregions у Магілёве

Пяты рэгіянальны форум #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне – рэгіёны) праходзіць у Магілёве. Яго прыярытэтнымі напрамкамі сталі лічбавыя рашэнні ў сферах прамысловасці, транспарту і будаўніцтва. Таксама тут прадстаўлены буйныя лічбавыя праекты, звязаныя з выкарыстаннем тэхналогій 5G для забеспячэння рабатызаванага і дыстанцыйнага кіравання тэхнікай, лічбавыя двайнікі і іншыя. Прадугледжана абмеркаванне рэалізаваных і перспектыўных праектаў у транспартнай сферы, запатрабаваных сёння ў прамысловасці паслуг. Акрамя гэтага, з удзелам экспертаў вядуцца гутаркі аб патэнцыяле рэгіёна і перспектывы далейшага развіцця. Асобная ўвага нададзена пытанню абароны персанальных даных.

«Прамысловасць, транспарт і будаўніцтва – гэта тыя сферы, якія фарміруюць асноўную частку валавой дабаўленай вартасці і эканомікі Магілёўскай вобласці, і эканомікі Беларусі ў цэлым. Менавіта інфарматызацыя гэтых сфер, абарона іх даных з’яўляецца найважнейшым элементам устойлівага развіцця эканомікі. Цалкам заканамерна, на мой погляд, што менавіта Магілёўская вобласць абраная пляцоўкай для абмеркавання гэтых пытанняў. Гэта прамысловы рэгіён, дзе размяшчаюцца найбуйнейшыя арганізацыі, флагманы прамысловасці нашай краіны. Мы таксама актыўна развіваем транспартную сферу і будаўнічы комплекс, – адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. – Што тычыцца вопыту інфарматызацыі, безумоўна, як і любы іншы рэгіён, мы таксама імкнёмся ўкараняць сучасныя тэхналогіі, абараняць нашы даныя. І такая пляцоўка з’яўляецца выдатным інструментам для абмеркавання на ўзроўні экспертаў ужо напрацаваных практык, абмену вопытам і разгляду далейшых перспектыў развіцця гэтых найважнейшых кірункаў.

Для спажыўца перш за ўсё важныя хуткасць і якасць паслугі, зручнасць яе атрымання, пры гэтым неабходна, каб даныя чалавека былі абароненыя. І таму важна ўкараняць лічбавізацыю ва ўсе сферы дзейнасці, у тым ліку ў сферу паслуг, каб нароўні з хуткасцю і даступнасцю аказання паслугі забяспечыць абарону персанальных даных.

Працэс лічбавізацыі лёгка пачаць, але немагчыма скончыць. Гэта пляцоўка якраз і паслужыць нам усім арыенцірам, на якім узроўні знаходзіцца кожнае прадпрыемства і што трэба зрабіць для таго, каб быць у фарватары ўсёй гэтай працы. Практычна ўсе прадпрыемствы ў той ці іншай ступені ўкараняюць элементы лічбавізацыі, але тут важна зразумець, ці ў правільным кірунку ідзеш, якія выкарыстоўваеш для гэтага інструменты, наколькі яны абароненыя. І экспертная пляцоўка форума – добрая магчымасць, каб гэта зразумець».

Буйны рэгіянальны форум працягне сваю працу 16 снежня ў Бабруйску, на тэрыторыі якога размешчана 35 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў прамысловасці розных сфер і галін. Дзяржаўны інфраструктурны аператар у сферы ІКТ раскажа аб перадавых лічбавых тэхналогіях у прамысловасці. Таксама будуць закрануты пытанні арганізацыі абароны персанальных даных. Пойдзе размова аб абароненым сегменце адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы даных, укараненні біяметрычных дакументаў і многім іншым. У гэты дзень запланавана і цырымонія ўзнагароджання 1000-га кліента РЦАД і рэспубліканскай воблачнай платформы, якім стала адна з арганізацый Бабруйска.

Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг, а таксама Беларускія воблачныя тэхналогіі выступілі арганізатарамі гэтага мерапрыемства. Сустрэча пройдзе пры падтрымцы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага аблвыканкама і Бабруйскага гарвыканкама.

Падобныя форумы ўжо адбыліся ў Гомелі, Брэсце, Гродне, Віцебску і сабралі на сваіх дыялогавых пляцоўках больш за 1500 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый гэтых рэгіёнаў. На якіх ішла размова аб ахове здароўя, дакладнай земляробстве, сельскай гаспадарцы, міждзяржаўным узаемадзеянні, лічбавых рашэннях у перапрацоўчай прамысловасці і іншых.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая