Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі дзяржаўныя ўзнагароды. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася на тэрыторыі помніка байцам батальёна міліцыі К. Г. Уладзімірава у в. Гаі Магілёўскага раёна. Медалёў «За отличие в охране общественного порядка» ўдастоена 85 чалавек – супрацоўнікі органаў унутраных спраў рэгіёна, абласнога дэпартамента аховы, унутраных войскаў МУС і Магілёўскага інстытута МУС. «Гэта дзяржаўная ўзнагарода традыцыйна ўручаецца за асабістую мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні злачынцаў, ахову жыцця і здароўя людзей», – падкрэслілі ва УУС.
«Сімвалічна, што мы праводзім сённяшняе мерапрыемства на месцы гераічнага подзвігу легендарнага батальёна капітана Уладзімірава, байцы якога на гэтай мяжы абароны з 12 па 18 ліпеня 1941 года на працягу шасці сутак без сну і адпачынку змагаліся, абараняючы мір на беларускай зямлі, – звярнуўся да прысутных намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк. – Цвёрда ўпэўнены ў тым, што пільнасць, вытрымка, самааддача, дысцыпліна і цвёрдая грамадзянская пазіцыя будуць і надалей характарызаваць міліцыянераў Магілёўскай вобласці».
Ён таксама падкрэсліў, што ў магілёўскай міліцыі служаць сапраўдныя патрыёты і адданыя сваёй справе супрацоўнікі, якія ў любы момант гатовы абараніць сваю краіну і зямлю. «Ва ўмовах ўскладнення аператыўнай абстаноўкі асабісты склад рэгіёна дэманструе выключную зладжанасць дзеянняў, вытрымку і самаадданасць пры выкананні пастаўленых задач», – адзначыў Дзмітрый Карзюк. Ад імя кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў і ад сябе асабіста ён павіншаваў праваахоўнікаў з заслужанымі ўзнагародамі.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня і начальнік Магілёўскага інстытута МУС Валерый Палішчук.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.10.2025 - 09:13
01.10.2025 - 11:14
У Беларусі з 1 кастрычніка нормы аплаты за школьнае харчаванне павялічваюцца на 5%
30.09.2025 - 09:16
Творчасць і самарэалізацыя. Рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах праходзіць у Беларусі
29.09.2025 - 17:15
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці