Абноўленая канстытуцыя павінна адпавядаць новым выклікам сучаснай эпохі, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» дэкан факультэта эканомікі і права Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, кандыдат палітычных навук, дацэнт Дзмітрый Рагаўцоў, каментуючы вынікі сацыялагічнага даследавання «Беларусь. Меркаванне аб будучыні».
Паводле даследавання, 58,7% беларусаў падтрымлівае неабходнасць змяненняў у Канстытуцыю.
«Трэба адзначыць, што прэзідэнт казаў пра жаданне змяніць Канстытуцыю яшчэ да падзей 2020 года. Я лічу, што падзеі 2020-га – гэта пэўны імпульс, які прымусіў дзяржорганы звярнуць увагу на карэкціроўку дзеючай Канстытуцыі. Але і ў гэтым выпадку ініцыятыва зыходзіла ў першую чаргу з боку дзяржавы. Менавіта Прэзідэнт выступаў з ініцыятывай правядзення разнастайных дыялогавых пляцовак, дыскусій, на якіх выслухоўваліся розныя бакі. Запрашалі апазіцыйныя партыі. Некаторыя з іх нават даслалі прапановы. Таму ў гэтым дачыненні я бачу, што жаданне насельніцтва супадае з магчымасцямі дзяржаўнай улады», – сказаў Дзмітрый Рагаўцоў.
Эксперт акцэнтаваў увагу, што Канстытуцыя ў рэдакцыі 1996 года адпавядала падзеям пераходнага, транзітнага грамадства і дзяржавы. «Цяпер мы маем стабільную, незалежную, суверэнную дзяржаву, якая павінна адпавядаць новым выклікам сучаснай эпохі. Перш за ўсё ва ўмовах інфармацыйнага грамадства», – дадаў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 17:08
«Гэтая зямля дала нашай краіне Прэзідэнта». Анатоль Ісачанка аб 100-годдзі Шклоўскага раёна
18.07.2024 - 09:30
16.07.2024 - 10:39
Дэпутат - аб інстытуце прэзідэнцтва: 30 гадоў свету - час, у якім вырасла цэлае пакаленне беларусаў
06.07.2024 - 21:25
Не толькі культурны складнік: Дзмітрый Круты распавёў, што абмяркоўваюць у кулуарах «Купалья»
06.07.2024 - 16:58