Пра гэта член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Алег Дзячэнка расказаў карэспандэнту sb.by. Парламентарый удакладніў, што ў цэнтры ўвагі застаецца дабрабыт грамадзян, зацвярджэнне правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, прававой дзяржавы і сацыяльна справядлівага грамадства:
– Так, у прэамбуле Асноўнага закона выкладзены прынцыповыя палажэнні, якія вызначаюць неад’емнае права народа Беларусі на самавызначэнне, на захаванне нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, шматвяковай гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці, культурных і духоўных традыцый, народаўладдзя, незалежнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь.
Па словах Алега Дзячэнкі, зацікаўленае і дзелавое абмеркаванне праекта Канстытуцыі ідзе ўжо другі тыдзень, прычым не толькі на дыялогавых пляцоўках, у сродках масавай інфармацыі або ў працоўных калектывах.
– Сапраўды ўсенароднае абмеркаванне разгарнулася сёння ў сацыяльных сетках, дзе выказваюцца самыя розныя, часта палярныя меркаванні аб прапанаваных зменах і дапаўненнях, – дапоўніў парламентарый. – Гэта яшчэ адно пераканаўчае сведчанне перамогі ідэй беларускай дэмакратыі. Найбольш каштоўныя прапановы, дапаўненні і папраўкі, якія атрыманы ў ходзе ўсенароднага абмеркавання і ўзбагачаюць найважнейшы дакумент нашай краіны, будуць абагульнены і ў далейшым знойдуць адлюстраванне ў канчатковым варыянце праекта Канстытуцыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 17:08
«Гэтая зямля дала нашай краіне Прэзідэнта». Анатоль Ісачанка аб 100-годдзі Шклоўскага раёна
18.07.2024 - 09:30
16.07.2024 - 10:39
Дэпутат - аб інстытуце прэзідэнцтва: 30 гадоў свету - час, у якім вырасла цэлае пакаленне беларусаў
06.07.2024 - 21:25
Не толькі культурны складнік: Дзмітрый Круты распавёў, што абмяркоўваюць у кулуарах «Купалья»
06.07.2024 - 16:58