Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў Токіа (Японія). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ордэна Айчыны III ступені ўдастоены спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце Іван Ліцвіновіч, трэнер спартыўнай каманды Міністэрства ўнутраных спраў Марына Ліцвінчук, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ Маргарыта Махнева, інструктары па спорце спартыўнай каманды Міністэрства ўнутраных спраў Надзея Папок і Вольга Худзенка.
Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па барацьбе вольнай Магамедхабіб Кадзімагамедаў узнагароджаны ордэнам Пашаны. Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены спартсмен-інструктар спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Максім Недасекаў.
Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны спартсмены-інструктары нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце Лізавета Пятрэнка і Ягор Шчалканаў.
Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» прысвоена спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце Ігару Бокаму і спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па гімнастыцы мастацкай Аліне Гарноська.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы