Каля 60% зарэгістраваных выпадкаў COVID-19 у Магілёве і Магілёўскім раёне прыпадае на амікрон-штам. Пра гэта паведаміў галоўны санітарны ўрач Магілёва і Магілёўскага раёна Вячаслаў Гурскі.
«На сёння адзначаецца рост захворвання на каранавірусную інфекцыю. Ужо маецца каля 40% тых, хто захварэў ад восеньскага піка. Штам амікрон замясціў іншыя варыяцыі: каля 60% хворых прыпадае на гэты штам віруса», – адзначыў ён.
Па словах галоўнага санітарнага ўрача, амікрон больш заразны. «Каэфіцыент заразнасці дэльта-штама быў такім, што адзін чалавек мог заразіць у сярэднім да трох іншых, у амікрона гэты паказчык складае 8-12 чалавек. Працяг захворвання пры новым штаме лягчэй. За кошт таго, што заражаецца вялікая колькасць людзей, установы аховы здароўя атрымліваюць сур’ёзную нагрузку», – падкрэсліў ён.
Па словах Вячаслава Гурскага, пік захворвання амікрон-штамам у Магілёве можа наступіць у найбліжэйшыя некалькі тыдняў.
Меры прафілактыкі супраць распаўсюджвання гэтага штама тыя ж: скараціць колькасць масавых мерапрыемстваў, дыстанцыявацца, выкарыстоўваць маскі, часцей мыць і апрацоўваць рукі антысептыкам, праветрываць памяшканні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.10.2025 - 10:13
У Беларусі пачалі бясплатна вакцынаваць супраць віруса папіломы чалавека дзяўчынак 11 гадоў
01.10.2025 - 10:45
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі