ЦВК краін СНД ужо атрымалі запрашэнні паўдзельнічаць у назіранні за рэферэндумам у Беларусі, – паведаміў старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.
«ЦВК накіраваў запрашэнні прадстаўнікам ЦВК Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Туркменістана, Таджыкістана, Узбекістана. Гэта значыць краін СНД, – растлумачыў Ігар Карпенка. – Як вы ведаеце, правам запрашаць замежных міжнародных назіральнікаў валодае Прэзідэнт, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Савет Міністраў і Міністэрства замежных спраў. Цэнтральная камісія таксама скарысталася сваім правам».
Паводле яго слоў, ЦВК будзе акрэдытоўваць назіральнікаў на падставе запрашэння і анкеты на акрэдытацыю ў якасці замежнага міжнароднага назіральніка і выдасць адпаведнае пасведчанне.
Прэзідэнт Беларусі 20 студзеня падпісаў указ «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму». Асноўны дзень галасавання прызначаны на 27 лютага. Прагаласаваць за змены і дапаўненні ў асноўны закон можна будзе і датэрмінова: з 22 па 26 лютага ўключна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 17:41
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Ікусава прымала віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі
07.05.2024 - 17:28
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Цітоў прымаў віншаванні
07.05.2024 - 11:34
07.05.2024 - 10:49
Алея партыйнага адзінства і згуртаванасці з'явілася ў Магілёве (відэа)