RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У плане мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці Магілёўшчыны больш за 150 пунктаў – і гэта толькі абласнога ўзроўню

З мэтай фарміравання на тэрыторыі Магілёўскай вобласці аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа рашэннем Магілёўскага аблвыканкама зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алег Пішчанка лічыць, што ўсе запланаваныя праекты і акцыі будуць спрыяць захаванню гістарычнай спадчыны і гістарычнай памяці, фарміраванню нацыянальнай ідэнтычнасці і самасвядомасці:

– Усе мерапрыемствы накіраваны на фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму ў моладзевым асяроддзі, на захаванне гістарычнай памяці беларускага народа і папулярызацыю дасягненняў сучаснай беларускай дзяржаўнасці сярод навучэнцаў, студэнтаў, працоўнай моладзі, маладых сем’яў, ваеннаслужачых тэрміновай службы і іншых катэгорый жыхароў рэгіёна. Гаворка ідзе пра ўсе ўзроставыя групы і пласты насельніцтва, арганізатары пастараліся падабраць самыя папулярныя фарматы, задзейнічаны грамадскія арганізацыі, навучальныя ўстановы, музеі, установы культуры і не толькі.

План мерапрыемстваў уключае семінары і канферэнцыі на тэму грамадзянска-патрыятычнага выхавання, круглыя сталы, аўтапрабегі, конкурсы, пошукавыя мерапрыемствы, выдавецкую дзейнасць, кінапаказы, этнаграфічны марафон, фестываль педагагічных ідэй, валанцёрскія праекты. Да прыкладу, будзе створаны абласны патрыятычны мультыпраект «Памятай, хто мы!», моладзі будуць блізкія папулярныя фарматы флэшмобаў і чэленджаў: «#Моя_история», «#Я_помню», «#Я_горжусь», «#Памятай!». Гаворка ідзе пра стварэнне электронных інфармацыйных рэсурсаў аб гісторыі Магілёўшчыны, цыклаў відэаролікаў, буктрэйлераў. Расцяжкі з сімволікай Года гістарычнай памяці з’явяцца на вуліцах гарадоў. Выставы, дыспуты, флэшмобы, фестывалі пройдуць у межах абласнога праекта «Беларусь – крыніца натхнення». Моладзевы праект «Памяць сэрца», літаратурны флэшмоб «Моладзь чытае пра вайну», абласныя зборы «Служыць Айчыне гатовы», патрыятычныя моладзевыя аўта- і велапрабегі з правядзеннем хвілін памяці, адкрытых дыялогаў, добраўпарадкаваннем помнікаў і абеліскаў. Асобным блокам выдзелены мерапрыемствы па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

СБ

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая