RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскую вобласць з доўгатэрміновай місіяй назірання наведалі прадстаўнікі назіральнікаў ад СНД

Магілёўскую вобласць з доўгатэрміновай місіяй назірання наведалі прадстаўнікі назіральнікаў ад СНД. Яны сустрэліся з намеснікам старшыні абласнога выканаўчага камітэта Валерыем Малашкам, наведалі абласную, тэрытарыяльную і шэраг участковых камісій, дзе азнаёміліся з працай па арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму.

«Пачалі сваю працу мы ўжо з 1 лютага, – адзначыў намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Бекетжан Жумаханаў. – Гэта місія назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мы якраз будзем працаваць у Магілёўскай вобласці. Сёння сустрэліся з кіраўніцтвам вобласці, заслухалі інфармацыю аб падрыхтоўцы да рэферэндуму. Мы бачым, што ў арганізацыйным плане уся праца практычна зроблена, складзены спісы тых, хто галасуе на рэферэндуме. Праведзена вялікая падрыхтоўчая праца. Усё ідзе ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Сёння наш папярэдні візіт. Потым ужо назіральнікі прыедуць 26 лютага. 26 і 27 лютага мы будзем назіраць за выбарамі, а 28-га складзём свае справаздачы, у якіх будзе дадзена афіцыйная ацэнка рэферэндуму.

Мы бачым, што ідзе вялікая тлумачальная праца ў беларускіх СМІ па пытанні маючага адбыцца рэферэндуму. Насельніцтва інфармуюць цалкам у адпаведнасці з заканадаўствам, з тымі правамі, якімі валодаюць грамадзяне краіны. Людзі маюць поўнае права галасаваць адкрыта, усё ідзе ў адпаведнасці з законам. Мы ж будзем назіраць, як праходзіць сам працэс галасавання. Людзі павінны прыйсці, атрымаць бюлетэнь і прагаласаваць. Ніякага ўмяшальніцтва з боку не будзе. Кожны мае права волевыяўлення».

Юлiя Таранава

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая